{"product_id":"zbroia-apovests-9789851558571","title":"Зброя: аповесць","description":"\u003cp\u003e\u003cmeta charset=\"utf-8\"\u003e\u003cspan\u003eГістарычная аповесць «Зброя» тэматычна знітаваная з раманам «Каласы пад сярпом тваім», але гэта не працяг, а сваеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твору. Сярод герояў аповесці — ужо знаёмыя чытачам «Каласоў» Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты. Дзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам. Гэта ці не самы антыімперскі твор Караткевіча, у якім надзвычай жорстка выкрываецца самадзяржаўны лад царскай Расіі сярэдзіны пазамінулага стагоддзя. Беларускі пісьменнік  расказаў пра «золатагаловую» і яе тагачасныя норавы адметна і яскрава, не саступаючы ў майстэрстве свайму цёзку Уладзіміру Гіляроўскаму з ягонай знакамітай кнігай «Масква і масквічы».\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52049336500557,"sku":"9789851558571","price":9.68,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/9789851558571.jpg?v=1752649907","url":"https:\/\/belayavorona.eu\/ru-it\/products\/zbroia-apovests-9789851558571","provider":"Белая Ворона - ваш книжный в Чехии и ЕС","version":"1.0","type":"link"}