{"product_id":"akademiia-doktara-kliaksa-9789851554276","title":"Акадэмія доктара Клякса","description":"\u003cp\u003e\u003cmeta charset=\"utf-8\"\u003e\u003cspan\u003eАкадэмія доктара Клякса - гэта школа для хлопчыкаў, але толькі для тых, чые імёны пачынаюцца на літару \"А\". Замест звычайных прадметаў там вывучаюць літарапрадзенне, лячэнне хворых рэчаў і шмат чаго яшчэ, бо кожны дзень доктар Клякс выдумляе новыя тэмы. Выкладаць знакамітаму чараўніку дапамагае шпак Мацей (а можа, гэта зусім і не шпак?). А вучняў чакае шмат прыгод і дзіўных здарэнняў.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eКазачная аповесць польскага пісьменніка Яна Бжэхвы ўпершыню была надрукаваная ў 1946 годзе і з таго часу стала адным з найбольш папулярных дзіцячых твораў, перакладзена на многія мовы і, магчыма, натхняла Джаан Роўлінг пры напісанні кніг пра Гары Потэра. Па матывах кнігі неўзабаве выйдзе фільм для Netflix.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eАповесць напісаная ў форме дзённіка аднаго з вучняў акадэміі - Адама Нязгодкі. А дзякуючы неверагодным ілюстрацыям Лізаветы Лянкевіч складаецца ўражанне, што чытач трымае ў руках акурат гэты самы дзённік, упрыгожаны самім вучнем і не пазбаўлены кляксаў.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cdiv class=\"open\"\u003e\u003cbr\u003e\u003c\/div\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52049334010189,"sku":"9789851554276","price":7448.38,"currency_code":"HUF","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/1617881357.0.x.jpg?v=1752646088","url":"https:\/\/belayavorona.eu\/ru-hu\/products\/akademiia-doktara-kliaksa-9789851554276","provider":"Белая Ворона - ваш книжный в Чехии и ЕС","version":"1.0","type":"link"}