{"title":"Кнігі на беларускай мове","description":"","products":[{"product_id":"soneika-khrestamatyya-dzetsyam-dashkolnaga-uzrostu-9789857030088","title":"Сонейка. Хрэстаматыя дзецям дашкольнага ўзросту","description":"\u003cp\u003eУ чытанцы сабраныя песенькі і пацешкі, хуткамоўкі і загадкі, прыказкі і прымаўкі, лічылкі і гульні, беларускія і замежныя казкі, а таксама лепшыя творы беларускіх і рускіх пісьменнікаў на беларускай і рускай мовах. Адрасуецца яна бацькам, бабулям і дзядулям, выхавацелям дзіцячых садоў. Можа быць карыснай настаўнікам, выкладчыкам і навучэнцам педагагічных каледжаў.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623247544653,"sku":"9789857030088","price":110.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/7wro3mcttkh48s5iz1o520zdkrsvpzg9.jpg?v=1746587803"},{"product_id":"aposhnyae-kakhanne-knyazya-mindouga-vybranyya-tvory-9789851528291","title":"Апошняе каханне князя Мiндоўга (Выбраныя творы)","description":"\u003cp\u003eІмя Кастуся Тарасава у беларускай літаратуры стаіць побач з імем Уладзіміра Караткевіча. Гістарычныя творы гэтых знакамітых пісьменнікаў цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Аповесць «Апошняе каханне князя Міндоўга», прысвечаная заснавальніку дзяржавы нашых продкаў — Вялікага Княства Літоўскага, з'яўляецца найлепшым у беларускай гістарычнай літаратуры творам пра ўзаемадачыненні ўладара і ўлады. У прыгодніцкай аповесці «Здань Чорнага шляху» чытач апынаецца ў атмасферы неадступнага страху, у якім на пачатку ХVI стагоддзя жыў Ашмянскі павет. Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — яе матэрыяльны свет разам з патаемнымі рухамі чалавечай душы.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623248757069,"sku":"9789851528291","price":90.0,"currency_code":"CZK","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/c1klpfvbf7owgkucrvoauqvzqjlgcc54.jpg?v=1746587837"},{"product_id":"venera-abo-yak-ya-byu-prygonnikam-9789851522978","title":"Венера, або як я быў прыгоннiкам","description":"\u003cp\u003eУ аповесці Алеся Адамовіча «Венера, або Як я быў прыгоннікам» шмат аўтабiяграфiчнага, аўтарскага. У споведзi безыменнага героя разгортваецца кароткае жыццё Венеры Станкевiч, паказваецца яе трагедыя, што ў асноўным паўтарае трагедыю беларусаў. Гэта твор-пакаянне, дзе адлюстраваны працэс «разліку з мінулым».\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623248822605,"sku":"9789851522978","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/kwie17hjh159hmn6hovrdikkhsmht1iq.jpg?v=1746587838"},{"product_id":"dzve-dushy-u-chym-yago-kryuda-9789851522763","title":"Дзве душы. У чым яго крыўда?","description":"\u003cp\u003eУ кнізе аднаго з выдатнейшых дзеячаў у гісторыі беларускай культуры Максiма Гарэцкага, цікавага і непаўторнага пісьменніка, якога параўноўваюць з Рэмаркам, друкуюцца дзве аповесці, напоўненыя глыбокай сацыяльнай і філасофскай праблематыкай.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623249051981,"sku":"9789851522763","price":90.0,"currency_code":"CZK","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/rh884n4gkumxdlisrailogfc26cncbzf.jpg?v=1746587845"},{"product_id":"zelmantsy-raman-9789851522701","title":"Зельманцы (Раман)","description":"\u003cp\u003eМайсей Кульбак — сярод найбольш значных беларуска-яўрэйскіх пісьменнікаў, якія пісалі на мове ідыш, што ў 1920-я гады была адной з афіцыйных моваў БССР. Жыццёвы шлях Кульбака трагічна абарваўся 29 кастрычніка 1937 года, калі былі расстраляныя 22 беларускія літаратары. Раман «Зельманцы» — гэта Атлантыда тагачаснага яўрэйскага жыцця, непаўторна і шматфарбна паказанага праз гісторыю старасвецкага менскага двара.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623249150285,"sku":"9789851522701","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/llbpuyo47gdrzq48g0iwmcq87gn1ymku.jpg?v=1746587850"},{"product_id":"salavei-9789851524484","title":"Салавей","description":"\u003cp\u003eВыдатны беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля стаў адным з дзеячоў нацыянальнага Адраджэння. Ён меў схільнасць да імпрэсіяністычнага бачання быцця. Часам у ягоных творах праглядаюцца містыка і праявы сусветнае тугі. За савецкім часам Бядуля напісаў гістарычную аповесць-казку «Салавей», у якой чытаецца прыхаванае непрыманне таталітарнага рэжыму. Літаратурная казка «Сярэбраная табакерка» — адзін з першых беларускіх твораў у жанры фэнтэзі.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623252361549,"sku":"9789851524484","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/sqhu9y1oa5pfkppej16hv1gr38kr39di.jpg?v=1746587867"},{"product_id":"smalenne-vepruka-vybranyya-tvory-9789851524224","title":"Смаленне вепрука (Выбраныя творы)","description":"\u003cp\u003eМіхась Стральцоў, якога называюць пісьменнікам па прызванні і псіхолагам па натуры, неверагодна ўзбагаціў айчыннае прыгожае пісьменства. Ён праявіў сябе тонкім псіхолагам, знаўцам побыту вёскі і горада. Узнёсла і разважліва аналізаваў майстэрства Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага і іншых. У кнігу яго выбраных твораў увайшлі эсэ «Загадка Багдановіча» і апавяданні «Смаленне вепрука», «Сена на асфальце», «Свет Іванавіч, былы донжуан».\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623252394317,"sku":"9789851524224","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/qq4t0yxevadxg0686hgeq2m8bre1m2pr.jpg?v=1746587870"},{"product_id":"tastament-9789851524897","title":"Тастамент","description":"\u003cp\u003eУ кнігу ўвайшлі выбраныя творы народнага паэта Беларусі, намінанта Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рыгора Барадуліна. У ёй змешчаны як хрэстаматыйныя творы, так і эсэ, запісы, вершы апошніх гадоў і дзён.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623252656461,"sku":"9789851524897","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/z1s51thbghgx5ckowv2n8jv0a435zqhc.jpg?v=1746587873"},{"product_id":"u-kraine-raiskai-ptushki-tvt-apovestsi-9789851527928","title":"У краiне райскай птушкi. ТВТ (Аповесцi)","description":"\u003cp\u003eЯнку Маўра, які пісаў найперш для юных чытачоў і творча засвойваў традыцыі Жуля Верна, Фенімора Купера і Майн Рыда, заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў беларускай літаратуры. Дзеянне аповесці «У краіне райскай птушкі» адбываецца на ціхаакіянскіх выспах Новай Гвінеі, дзе калісьці пабываў славуты вучоны-этнограф, антраполаг і падарожнік, заступнік абарыгенаў Мікалай Міклуха-Маклай. Папуас Саку хлопчыкам патрапіў у місіянерскую школу і шчыра паверыў у хрысціянскую ідэю ўсеагульнага даравання і любові, аднак пераканаўся, што белыя каланізатары груба парушаюць святыя запаветы. Аповесць «ТВТ» чытаецца з цікавасцю не меншай, чым культавыя «Палескія рабінзоны». Гэты твор тэматычна перагукаецца з гайдараўскім «Цімурам і яго камандай», аднак напісаны быў значна раней.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623252721997,"sku":"9789851527928","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/dx9xmzlwghyebiz8tvitrjcbe47xlqcl.jpg?v=1746587879"},{"product_id":"chazeniya-vybranyya-tvory-9789851528185","title":"Чазенiя (Выбраныя творы)","description":"\u003cp\u003eДзеянне аповесці Уладзіміра Караткевіча «Чазенія» адбываецца на Далёкім Усходзе, у краі з унікальнай фаўнай і раслінамі-рэліктамі. На фоне экзатычнай прыроды разгортваецца гісторыя кахання, падобнай да якой не вычытаеш больш нідзе. Севярын Будрыс з роднае Беларусі трапляе ў краіну, дзе на непажаданых гасцей сварыцца сярдзіты бурундук, а па начах вакол паляўнічага дамка блукае леапард. Там на святло ліхтара прылятае гіганцкі матыль «Блакітная ордэнская стужка» iтаемнацвіце жэньшэнь. А на голых камянях і скалах пражывае свой кароткі век дзіўная расліна — чазенія. Ахутаная таямніцаю і жанчына, якую сустракае тут Севярын, — Гражына Арсайла. У якія краі ні прывандраваў бы герой Уладзіміра Караткевіча — у Паўночную Афрыку, на Ціхі акіян, у Шатландыю, — паўсюль ён будзе ўспамiнаць сваю «сінюю-сінюю» Беларусь.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623252787533,"sku":"9789851528185","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/zlbvk4daqvx0ecqud768lnfhtb2x5xt9.jpg?v=1746587880"},{"product_id":"dreamgirl-9789851530850","title":"# DREAMGIRL","description":"\u003cp\u003eКожнай дзяўчынцы (няважна, колькi ёй гадоў!) час ад часу патрэбна натхненне ў вяселыя i сумныя моманты. Гэтая кнiга — набор крэатыўных паштовак, з дапамогай якiх ты можаш стварыць сваю «Сцяну мары». Яна нагадае табе пра тое, што ты хочаш зрабiць да сваiх 80 гадоў, хто ты ў сваiм сакрэтным жыццi i ў якiя краiны цябе вееельмi цягне. Размясцi яе так, як табе падабаецца, i будзь #dreamgirl, якая жыве сваей марай! Ты таксама можаш дасылаць i дарыць паштоўкi сябрам, бацькам, каханаму, бабулям, дзядулям i усiм, каго ты хочаш пацешыць.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623252984141,"sku":"9789851530850","price":200.0,"currency_code":"CZK","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/4mgimt4nl92vvr1g6ml6pk77bszgzkqh.jpg?v=1746587884"},{"product_id":"internat-na-nyamize-vybranyya-tvory-9789851528819","title":"Iнтэрнат на Нямiзе (Выбраныя творы)","description":"\u003cp\u003eНародны пісьменнік Беларусі Іван Навуменка лічыцца буйным «ваенным» раманістам. Тым цікавей звярнуцца да яго лаканічных «побытавых» аповесцяў. Тры аповесці — «дзіцячая» «Вайна каля Цітавай копанкі», лірычныя «Інтэрнат на Нямізе» і «Развітанне ў Кавальцах» — фіксуюць унутраную біяграфію часу, пераменлівы малюнак жыцця трох перыядаў: перадваеннага, пасляваеннага і амаль сучаснага. Тое ж датычыць і апавяданняў: рамантыка «Сямнаццатай вясны» зменіцца песімізмам «Старавіленскага тракту». Усе творы зборніка цікавыя праекцыяй на сённяшняга чалавека і грамадства, якія ў значнай ступені — працяг і вынік учарашняга.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623253016909,"sku":"9789851528819","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/0vmcmv7n2c61zq03fekbvq3ofgpwp2ds.jpg?v=1746587887"},{"product_id":"amok-raman-u-dzvyukh-chastkakh-z-chasu-paustannya-na-yave-u-1926-godze-9789851529137","title":"Амок (Раман у дзвюх частках з часу паўстання на Яве ў 1926 годзе)","description":"\u003cp\u003eДзеянне рамана \"Амок\", назвай якога Янка Маўр кінуў творчы выклік вядомаму аўстрыйскаму пісьменніку Стэфану Цвейгу, адбываецца на інданезійскай выспе Ява. Паўстанне тубыльцаў супраць галандскіх каланізатараў на караблі \"Саардам\" хутка ператварылася ва ўпартую барацьбу прыгнечаных за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне. Амок, паводле беларускага класіка, — гэта раптоўнае неўтаймоўнае псіхічнае захворванне, асляпленне роспаччу і адчаем ад галечы і бядотаў, якое ў стане афекту прыводзіць да крывавай лазні. Энцыклапедычныя веды і грунтоўнае знаёмства з дакументамі, памножаныя на творчае ўяўленне і пісьменніцкі талент, дазволілі Янку Маўру стварыць надзвычай цікавае і адметнае мастацкае палатно.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623253049677,"sku":"9789851529137","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/xuptoyn7nf0bsd5hpb8c70wuu550us7q.jpg?v=1746587888"},{"product_id":"atlanty-i-karyyatydy-raman-9789851528253","title":"Атланты i карыятыды (Раман)","description":"\u003cp\u003eРаман Івана Шамякіна «Атланты і карыятыды» ў свой час набыў фенаменальную папулярнасць не толькі ў Беларусі. Здольнасць пісьменніка пранікаць у побыт савецкага грамадзяніна — партыйнага работніка, старшыні калгаса, дойліда, медыка — прынесла яму заслужаную вядомасць. Партрэт галоўнага героя — архітэктара Максіма Карнача — шмат у чым спісаны з сябра Івана Шамякіна, драматурга Андрэя Макаёнка, вядомага сваім жыццялюбствам, гумарам, прыхільнасцю да жанчын. Пісьменнік проціпаставіў свету чыноўнікаў і бяздарных архітэктараў накшталт Макаеда людзей творчых, жывых, шчырых. І пераканаў чытача, што менавіта яны — сапраўднае апірышча грамадства, яго атланты і карыятыды.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623253442893,"sku":"9789851528253","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/029gyyz7or6kppfqa9swcwq00kckvxof.jpg?v=1746587896"},{"product_id":"karol-u-nyasvizhy-1974-gistarychnaya-apovests-9789851529854","title":"Кароль у Нясвiжы. 1974 (Гiстарычная аповесць)","description":"\u003cp\u003eУ адным з самых беларусацэнтрычных твораў — гістарычнай аповесці \"Кароль у Нясвіжы. 1784\" — расказваецца пра паездку на сейм у Гародню апошняга вялікага князя літоўскага і караля польскага, нашага земляка Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас падарожжа ён спыняўся ў Нясвіжскім палацы наймагутнейшага магната Рэчы Паспалітай Караля Станіслава Радзівіла, знакамітага Пане Каханку, які наладзіў Панятоўскаму неверагодна ўрачысты і фантасмагарычны прыём.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623254262093,"sku":"9789851529854","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/8zgoanrbir3nxa07671ln1281dy7a5ma.jpg?v=1746587920"},{"product_id":"kryvavy-patop-vybranyya-tvory-9789851529557","title":"Крывавы патоп (Выбраныя творы)","description":"\u003cp\u003eКастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — як яе матэрыяльны свет, так і патаемныя рухі чалавечай душы. Яго лёгка ўявіць і ў баявым шыхце рыцараў Вялікага Княства Літоўскага на полі Аршанскай бітвы, і ў велікодным віленскім натоўпе часоў Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл. Беларускае мінулае для Тарасава — не толькі перамогі і ўзлёты светлага чалавечага духу, але і горкія паразы, рэнегацтва, чорныя здрады з падзеннем у пекла. Ён, магчыма, як ніхто іншы адчуваў трагізм айчыннай гісторыі. Аповесць \"На вайне\" прысвечаная падзеям крывавага патопу сярэдзіны XVII стагоддзя, калі Беларусь страціла больш за палову свайго насельніцтва. Літаратурна-гістарычныя эсэ Кастуся Тарасава, якія таксама ўвайшлі ў кнігу, — заўсёды нечаканыя і глыбокія. Пісьменнік адкрывае нам новыя імёны і бескампрамісна паказвае чалавечыя слабасці і заганы ўжо вядомых герояў.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623254294861,"sku":"9789851529557","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/su8721btzgqlvdl1rfn8c137wiqpazd3.jpg?v=1746587922"},{"product_id":"polatskaya-shlyakhta-apovests-9789851529878","title":"Полацкая шляхта (Аповесць)","description":"\u003cp\u003eДзе знаходзіцца Белая Русь? Гэта вядома ўсяму свету, даводзіць ужо ў першым сказе сваёй аповесці Вайніслаў Казімір Суліма-Савіч-Заблоцкі. Назва твора — такая ж «шматпавярховая», як і імя яе аўтара: \"Апавяданне І-е, Арлалёты і Падканвойны, або Полацкая шляхта (Жаніцьба Ямці Пана Шатана Старэйшага)\". Як у фільме-фэнтэзі, паўстае тут старажытны паганскі алтар — «стол Гарыславы», гарыць вогнішча ў ноч на Івана Купалу, плешча цёмнымі водамі Жэраўскае возера, выходзіць з лесу Вужыны кароль, пагрозліва зыркае пачварны васіліск. Сярод гэтых дзівосаў і цудаў нараджаюцца, жывуць і паміраюць, кахаюць, ненавідзяць і шукаюць сэнс жыцця высакародны ўладальнік Арлапольскага замка Януш Павел Арлалёт, стары Мечнік са Шчароты і яго дачка Зоф’я, камісар Жэраўскага маёнтка пан Бурба...\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623254982989,"sku":"9789851529878","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/v8ga72m9y2rf7mye68yki67ao638kdb9.jpg?v=1746587929"},{"product_id":"rodnyya-dzetsi-skaz-pra-lysuyu-garu-9789851530720","title":"Родныя дзецi. Сказ пра лысую гару","description":"\u003cp\u003eЦікавым і годным працягам традыцый колісь ананімных паэм ХІХ стагоддзя “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” стаў у беларускай лiтаратуры бурлескна-сатырычны “Сказ пра Лысую гару”. Тры дзесяцігоддзі твор распаўсюджваўся падпольна, а потым друкаваўся шматтысячнымі тыражамі пад псеўданімам Францішак Вядзьмак-Лысагорскі. У 2003 годзе ў аўтарстве фенаменальна папулярнай і камерцыйна паспяховай паэмы прызнаўся народны паэт Беларусі, трыбун і публіцыст, песеннік і фалькларыст, грамадскі дзеяч і вучоны Ніл Гілевіч. Яго пяру належыць і першы беларускамоўны раман у вершах “Родныя дзеці”. Асноўная сюжэтная лінія твора знітаваная з лёсам музыкі і кампазітара Сцяпана Вячоркі, які праз шмат гадоў сустракае ў роднай вёсцы свае былое каханне — Альжбету Кудзёлку, а таксама яе дачку Мар’яну.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623255277901,"sku":"9789851530720","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/pbsao4e4d4h1y3na99jembt9npi1ds44.jpg?v=1746587937"},{"product_id":"skarby-knyazeu-radzivilau-albo-ober-audytarskaya-praverka-u-nyasvizhy-gistarychny-raman-9789851528932","title":"Скарбы князёў Радзiвiлаў, альбо обер-аўдытарская праверка ў Нясвiжы (Гiстарычны раман)","description":"\u003cp\u003eІмя Кастуся Тарасава ў беларускай літаратуры стаіць побач з імем Уладзіміра Караткевіча. Гэтыя знакамітыя пісьменнікі цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Калі Караткевіч уваскрашаў атмасферу і каларыт даўніны, то Тарасаў даваў другое жыццё рэальным гістарычным асобам. Ён неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — яе матэрыяльны свет разам з патаемнымі рухамі чалавечай душы. \"Скарбы князёў Радзівілаў...\" — твор, які не проста захапляе і не адпускае. Ён выводзіць чытачоў за межы літаратурнага сюжэта, пакідаючы надзею ўсім шукальнікам старадаўніх скарбаў.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623255310669,"sku":"9789851528932","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/09vu4ij07nfzfvk0fvthmebq3mxmlwvf.jpg?v=1746587937"},{"product_id":"try-zhytstsi-knyagini-ragnedy-gistarychny-raman-9789851530737","title":"Тры жыццi княгiнi Рагнеды (Гiстарычны раман)","description":"\u003cp\u003eКастусь Тарасаў — адзiн з найлепшых майстроў беларускай гiстарычнай прозы. Яго яскравы лiтаратурны талент разам з энцыклапедычнымi ведамi i неверагодна глыбокiм i тонкiм адчуваннем мiнулага падаравалi нам цэлую бiблiятэку выдатных твораў. Аповесць “Тры жыццi княгiнi Рагнеды” прысвечаная драматычнаму лёсу дачкi нашага першага вядомага з летапiсаў князя Рагвалода. Непакорлiвая i верная роднай зямлi княгiня здолела ўратаваць свой род, а тым самым i незалежнасць Полацкага княства.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623255343437,"sku":"9789851530737","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/qk5mukz9o832f7hh88o2en6uvqktsnv4.jpg?v=1746587938"},{"product_id":"chalavek-idze-vybranyya-tvory-9789851530744","title":"Чалавек iдзе (Выбраныя творы)","description":"\u003cp\u003eЯнка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзiцячай літаратуры. Ужо першая аповесць тагачаснага 40-гадовага настаўніка гісторыі і геаграфіі “Чалавек ідзе”, якая плённа спалучала пазнавальнасць і прыгодніцтва, стала бестсэлерам. У ёй аўтар знайшоў удалы мастацкі ход — першабытны чалавек, нібыта дзіця, усё спазнае ўпершыню: распальвае вогнішча, палюе на драпежнага звера, на ягоных вуснах першы раз з’яўляецца ўсмешка, а на вачах — слязінка... Хрэстаматыйнымі сталі і апавяданні Янкі Маўра “Слёзы Тубі”, “Лацароні”, “Шчасце”, “Падарожжа вакол дома”, “Максімка”, “Бярозавы конь”...\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623255540045,"sku":"9789851530744","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/l3vh5im7tb9jka18yxdys5shluk4wjgd.jpg?v=1746587945"},{"product_id":"mkalai-ptushynaya-nechakanasts-9789851534100","title":"Мікалай і птушыная нечаканасць","description":"\u003cp\u003eНа напісанне гэтай гісторыі аўтараў натхніў беларускі забабон пра тое, што чалавек, на якім птушка нечакана пакінула свой «след», стане багатым. Калi дзядуля расказаў аб гэтым маленькаму Мiкалаю, хлопчык пачаў шукаць усе магчымыя шляхi, каб разбагацець. Падчас своiх пошукаў ён сустрэў дзяўчынку Аню, i разам яны знайшлi тое, чаго нельга набыць за грошы, - сяброўства. Казка створана ў межах праекта «Гэта Беларусь, дзетка!», місія якога - спрыяць пашырэнню зацікаўленасці беларускай культурай і мовай.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623256588621,"sku":"9789851534100","price":110.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/718lvf71n3vi5q63ql6fbe7krj8lqdf9.jpg?v=1746587972"},{"product_id":"prygoda-pavuka-9789851537606","title":"Прыгода павука","description":"\u003cp\u003eІнтэрактыўная гісторыя пра прыгоды павучка Чыка, якую распавядае сам павук! Чыка зацягнула страшэнная пачвара — пыласос, і павучку нічога больш не застаецца, акрамя як даследаваць сваё наваколле: можа, нават сярод пылу і смецця можна знайсці скарб? Чык вырашае вярнуць адзін з такіх скарбаў уладальніку, але гэта цяжэй, чым падаецца… Захапляльная гісторыя з нечаканымі сюжэтнымі паваротамі для дзяцей і бацькоў. Вандруйце разам з Чыкам, але ж будзьце гатовымі да сюрпрызаў! Гэта займальная кніга — зручны спосаб простымі словамі растлумачыць дзіцяці такое сур’ёзнае паняцьце, як смерць.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623263043917,"sku":"9789851537606","price":180.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/ommukm291i2f4rr1y5c69u4oce51d26m.png?v=1746588072"},{"product_id":"tainy-dzed-maroz-9789851537552","title":"Тайны Дзед Мароз","description":"\u003cp\u003eШто рабіць, калі твая вёска знаходзіцца так далёка, што яе не можа знайсці нават Дзед Мароз? Каб захаваць навагодні настрой, жыхары прыдумалі ўласную традыцыю: дзеці ў вёсцы сталі употайкі прыносіць падарункі тым, хто мае ў іх патрэбу. Каб стаць такім Тайным Дзедам Марозам, трэба быць спагадлівым, шчодрым і вельмі-вельмі добрым! Давайце даведаемся, хто з вёскі атрымаў падарункі ў гэтым годзе... Маша Чаракова, аўтарка праекта \"Гэта Беларусь, дзетка!\", прыдумала гэтую цудоўную ілюстраваную казку для дзетак, якія толькі пачалі вывучаць англiйскую мову. Кнiга \"Тайны Дpед Мароз\" займае ў жыццi Машы адметнае месца, бо яна напiсала яе разам з мужам Джорджам Таннерам, а герояў яны назвалi ў гонар сваіх дзяцей! Цяпер у iх ёсць запаветнае жаданне: каб усе дзеці і дарослыя на свеце натхніліся гэтымі гісторыямі і пачалі ладзіць адзін аднаму сюрпрызы — хай невялiчкiя, але ад сэрца!\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623263666509,"sku":"9789851537552","price":235.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/jzb6uv1uobgnbskctciimgarobgrm1hf.png?v=1746588092"},{"product_id":"khrystos-pryzyamliusya-u-garodni-9789851552869","title":"Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi","description":"\u003cp\u003eАдзін толькі радок у летапісе, які апавядае пра з'яўленне ілжэхрыста ў Гародні — і з яго, бы з насення, вырастае гісторыя Юрася Братчыка, спярша пабітага жыццем бадзяжнага актора і махляра, а потым — народнага заступніка, змагара, філосафа. Уладзімір Караткевіч, які пісаў раман у эпоху ваяўнічага атэізму, здолеў расквеціць свой твор цытатамі з Евангелля і апісаннямі цудаў, якія творыць гарадзенскі Хрыстос. Не забыўся пісьменнік і пра цмокаў, што насялялі калісьці Лепельскае возера. Урэшце Караткевіч прывёў свайго героя ў рай, які вельмі нагадвае заможны беларускі падворак...\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623264223565,"sku":"9789851552869","price":330.0,"currency_code":"CZK","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/6kwwuox33jo7892ys3f9t8b2gkr9gqau.png?v=1746588108"},{"product_id":"geta-belarus-dzetka-uslaulenne-belaruskai-unikalnastsi-9789851539501","title":"Гэта Беларусь, дзетка! Услаўленне беларускай унiкальнасцi","description":"\u003cp\u003eЖартаўлівы, але ў той жа час удумлівы і адкрыты погляд на беларусаў, іх звычаі і лад мыслення. «Гэта Беларусь, дзетка!» даследуе самыя адметныя аспекты штодзённага жыцця беларусаў, даючы грунтоўныя, але пры гэтым гумарыстычныя тлумачэнні з’явам, якія шакуюць замежнікаў і падаюцца ім нелагічнымі.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623265730893,"sku":"9789851539501","price":200.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/w736ozw66u255zhcohdeqjz1mhnek695.png?v=1746588153"},{"product_id":"zhyvely-na-ferme-9789851538412","title":"Жывёлы на ферме","description":"\u003cp\u003eУсе дзеці вельмі любяць чароўныя кніжкі-цацкі з рухомымі малюнкамі. Яны выклікаюць непадробнае захапленне і знаёмяць малечаў з навакольным светам, развіваюць дробную маторыку, навыкі маўлення, лічэння, памяць і ўвагу. Яркія кнігі серыі «Хвілінкі-цікавінкі» зроблены з трывалага глянцавага кардону, таму з імі могуць гуляцца нават самыя маленькія.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623265960269,"sku":"9789851538412","price":310.0,"currency_code":"CZK","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/u9vsk12pbh2nhiuo10vavqqh8lm3vyre.png?v=1746588167"},{"product_id":"z-ranku-da-nachy-9789851542419","title":"З ранку да начы","description":"\u003cp\u003eУсе дзеці вельмі любяць чароўныя кніжкі-цацкі з рухомымі малюнкамі. Яны выклікаюць непадробнае захапленне і знаёмяць малечаў з навакольным светам, развіваюць дробную маторыку, навыкі маўлення, лічэння, памяць і ўвагу. Яркія кнігі серыі «Хвілінкі-цікавінкі» зроблены з трывалага глянцавага кардону, таму з імі могуць гуляцца нават самыя маленькія.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623266058573,"sku":"9789851542419","price":345.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/rdbg7vqi62c5e8o1f850gpbs5cre3921.png?v=1746588170"},{"product_id":"zaapark-9789851541610","title":"Заапарк","description":"\u003cp\u003eУсе дзеці вельмі любяць чароўныя кніжкі-цацкі з рухомымі малюнкамі. Яны выклікаюць непадробнае захапленне і знаёмяць малечаў з навакольным светам, развіваюць дробную маторыку, навыкі маўлення, лічэння, памяць і ўвагу. Яркія кнігі серыі «Хвілінкі-цікавінкі» зроблены з трывалага глянцавага кардону, таму з імі могуць гуляцца нават самыя маленькія.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623266451789,"sku":"9789851541610","price":345.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/xk6at2de482277icf81gugu3eaa0slm0.png?v=1746588171"},{"product_id":"karlsan-prylyatae-znou-9789851542617","title":"Карлсан прылятае зноў","description":"\u003cp\u003eУпершыню на беларускай мове — усе тры кнігі пра Малога і Карлсана! «У той самы момант ён пачуў за акном гуд. Гуд, што гучаў… так, сапраўды, ён гучаў як Карлсан! А гэта і быў Карлсан. Ён уваліўся проста ў акно і крыкнуў: — Здароўценькі, Малы!» Карлсан прыляцеў зноў! Герояў чакае шмат выпрабаванняў: ад’езд бацькоў, прывіды, выбрыкі Страхмістрыні… Але ўсё ў рэшце рэшт скончыцца добра.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623266582861,"sku":"9789851542617","price":275.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/dsy7fqzu22di7214kb1sbyshs5qbb7j3.png?v=1746588179"},{"product_id":"lchym-da-pyats-9789851538443","title":"Лічым да пяці","description":"\u003cp\u003eУсе дзеці вельмі любяць чароўныя кніжкі-цацкі з рухомымі малюнкамі. Яны выклікаюць непадробнае захапленне і знаёмяць малечаў з навакольным светам, развіваюць дробную маторыку, навыкі маўлення, лічэння, памяць і ўвагу. Яркія кнігі серыі «Хвілінкі-цікавінкі» зроблены з трывалага глянцавага кардону, таму з імі могуць гуляцца нават самыя маленькія.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623267336525,"sku":"9789851538443","price":345.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/mkgmhx2tyowmmpg1g9do1m0v2lxuh0u9.png?v=1746588197"},{"product_id":"malenkya-pamochnk-9789851542464","title":"Маленькія памочнікі","description":"\u003cp\u003eУсе дзеці вельмі любяць чароўныя кніжкі-цацкі з рухомымі малюнкамі. Яны выклікаюць непадробнае захапленне і знаёмяць малечаў з навакольным светам, развіваюць дробную маторыку, навыкі маўлення, лічэння, памяць і ўвагу. Яркія кнігі серыі «Хвілінкі-цікавінкі» зроблены з трывалага глянцавага кардону, таму з імі могуць гуляцца нават самыя маленькія.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623267369293,"sku":"9789851542464","price":345.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/p3zszwo7vktlhz1yod0so719wl47ld7r.jpg?v=1746588201"},{"product_id":"maly-karlsan-yak-zhyve-na-dakhu-9789851542594","title":"Малы і Карлсан, які жыве на даху","description":"\u003cp\u003eУпершыню на беларускай мове — усе тры кнігі пра Малога і Карлсана! «На самай звычайнай стакгольмскай вуліцы ў самым звычайным доме жыве самая звычайная сям’я на прозвішча Свантэсан…» Так пачынаюцца незвычайныя прыгоды Малога і Карлсана, якіх палюбілі дзеці і дарослыя ва ўсім свеце. Далучайся і ты да вясёлай, кранальнай і трошачкі сумнай чытанкі!\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623267729741,"sku":"9789851542594","price":300.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/luycftaxw7nhrkvg4g0qeroyr0weremg.png?v=1746588209"},{"product_id":"pory-goda-9789851542471","title":"Поры года","description":"\u003cp\u003eУсе дзеці вельмі любяць чароўныя кніжкі-цацкі з рухомымі малюнкамі. Яны выклікаюць непадробнае захапленне і знаёмяць малечаў з навакольным светам, развіваюць дробную маторыку, навыкі маўлення, лічэння, памяць і ўвагу. Яркія кнігі серыі «Хвілінкі-цікавінкі» зроблены з трывалага глянцавага кардону, таму з імі могуць гуляцца нават самыя маленькія.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623268843853,"sku":"9789851542471","price":345.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/iokcbbungyz05jyh2wkm3t0dusj70uod.png?v=1746588235"},{"product_id":"snyae-snyae-mora-9789851542433","title":"Сіняе-сіняе мора","description":"\u003cp\u003eУсе дзеці вельмі любяць чароўныя кніжкі-цацкі з рухомымі малюнкамі. Яны выклікаюць непадробнае захапленне і знаёмяць малечаў з навакольным светам, развіваюць дробную маторыку, навыкі маўлення, лічэння, памяць і ўвагу. Яркія кнігі серыі «Хвілінкі-цікавінкі» зроблены з трывалага глянцавага кардону, таму з імі могуць гуляцца нават самыя маленькія.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623269761357,"sku":"9789851542433","price":345.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/6kt8di3htry7gfkw15r84ssvy8u6axl1.jpg?v=1746588261"},{"product_id":"yak-vasl-zmeya-peramog-9789851542679","title":"Як Васіль Змея перамог","description":"\u003cp\u003eБеларускую народную казку пра Васіля і Змея ў апрацоўцы Алеся Якімовіча даўно палюбілі і самыя маленькія слухачы, і дарослыя. Смелы і кемлівы герой не баіцца змагацца са страшным Змеем і вучыць нас не здавацца ў самых безнадзейных сітуацыях. Гэта кніга цудоўна падыдзе для чытання прад сном. А ў вольны час дзіця самастойна або разам з дарослымі можа разглядаць ілюстрацыі таленавітай мастачкі Кацярыны Дубовік. Мноства цікавых дэталей, нечаканыя персанажы дапамагаюць развіваць маўленне, фантазію, творчыя здольнасці і эмацыйны інтэлект дзіцяці.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623271924045,"sku":"9789851542679","price":220.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/q8i4n5yaoo0u2r3wp0677wf998b5di5r.png?v=1746588302"},{"product_id":"yarkya-kolery-9789851541627","title":"Яркія колеры","description":"\u003cp\u003eУсе дзеці вельмі любяць чароўныя кніжкі-цацкі з рухомымі малюнкамі. Яны выклікаюць непадробнае захапленне і знаёмяць малечаў з навакольным светам, развіваюць дробную маторыку, навыкі маўлення, лічэння, памяць і ўвагу. Яркія кнігі серыі «Хвілінкі-цікавінкі» зроблены з трывалага глянцавага кардону, таму з імі могуць гуляцца нават самыя маленькія.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623271956813,"sku":"9789851541627","price":310.0,"currency_code":"CZK","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/jqzabs4z2odwt0tp8uibcc01flb4wi4c.jpg?v=1746588301"},{"product_id":"karlsan-khtrue-znou-9789851542624","title":"Карлсан хітруе зноў","description":"\u003cp\u003eУпершыню на беларускай мове — усе тры кнігі пра Малога і Карлсана! Усё пачалося з вялізнага перапалоху: Карлсана заўважылі ў горадзе, і таму, хто яго спаймае, абяцаюць узнагароду! Але гэты штукар дасць рады любым цяжкасцям. Што ні старонка – новая прыгода. Ты зноў сустрэнеш фрэкен Бок, і круцялёў Філе і Руле, і загадкавага прывіда. З імі дакладна не засумуеш!\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623275725133,"sku":"9789851542624","price":290.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/nyv9z00oklc8i2dpure8n88wfqg7vlfn.png?v=1746588393"},{"product_id":"pp-dougaya-panchokha-9789851546806","title":"Піпі доўгая панчоха","description":"\u003cp\u003eПíпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле “Напракудзіле”. У яе ёсць конь і малпачка Спадар Нільсан. А яшчэ — чамадан, набіты залатымі манетамі. У суседнім доме жывуць Томі і Аніка. Яны такія шчаслівыя, што побач пасялілася незвычайная дзяўчынка з валасамі колеру морквы! Бо Піпі размешвае цеста для бліноў пасудным ёршыкам, спіць нагамі на падушцы, дае адпор паліцэйскім, якія прыйшлі забраць яе ў дзіцячы дом, і перамагае непераможнага Дужага Адольфа. Гісторыя пра Піпі Доўгую Панчоху ўпершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу яе палюбілі некалькі пакаленняў дзяцей з розных краін. У 2020-м адзначылася 75-годдзе самай знакамітай дзяўчынкі на свеце. Да юбілею мы падрыхтавалі новыя пераклады дзвюх гісторый пра Піпі з класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623280542029,"sku":"9789851546806","price":255.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/0s7bwpia7umy13f5xhovftxbhxhbxwyy.png?v=1746588477"},{"product_id":"pp-dougaya-panchokha-padymaetstsa-na-bort-9789851546813","title":"Піпі доўгая панчоха падымаецца на борт","description":"\u003cp\u003eПíпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле “Напракудзіле”. У яе ёсць конь і малпачка — Спадар Нільсан. А яшчэ — чамадан, набіты залатымі манетамі. Томі і Аніка вельмі любяць бавіць час са сваёй сяброўкай, і вельмі рады, што яна нарэшце пачала хадзіць у школу (праўда, зусім крыху). Піпі ладзіць пікнікі і караблекрушэнні, купляе васямнаццаць кілаграм цукерак, уціхамірвае ўдава і нарэшце сустракаецца са сваім татам, які і праўда аказаўся ціхаакіянскім каралём. Гісторыя пра Піпі Доўгую Панчоху ўпершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу яе палюбілі некалькі пакаленняў дзяцей з розных краін. У 2020-м адзначалася 75-годдзе самай знакамітай дзяўчынкі на свеце. Да юбілею мы падрыхтавалі новыя пераклады дзвюх гісторый пра Піпі з класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623280574797,"sku":"9789851546813","price":250.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/sulxfpy3jamgsqfjblcznhp0k4in323g.png?v=1746588477"},{"product_id":"tuk-tuk-tuk-9789851546660","title":"Тук-тук-тук!","description":"\u003cp\u003eХто хаваецца за сінімі, зялёнымі, белымі дзвярыма? Каб даведацца, трэба абавязкова пастукаць — тук-тук-тук! Гэта інтэрактыўная кніжка запрашае пагуляць дзетак 1-2 гадоў. Рытмічныя вершы і малюнкі вядуць малечу за чарговыя дзверы, а там заўсёды чакае нешта цікавае: малпяняты наладзілі бой падушкамі, мядзведзікі збіраюцца да сну… Простыя колеры і формы ідэальныя для ўспрымання самых маленькіх чытачоў.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623282803021,"sku":"9789851546660","price":235.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/awgpwpq6dl37ptjbci7jjcp66ghtbgf6.png?v=1746588519"},{"product_id":"pp-dougaya-panchokha-u-tskhm-akyane-9789851549814","title":"Піпі доўгая панчоха ў Ціхім акіяне","description":"\u003cp\u003eПіпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле “Напракудзіле”. У яе ёсць конь і малпачка — Спадар Нільсан. А яшчэ — чамадан, набіты залатымі манетамі. Піпі па-ранейшаму гарэзнічае і лічыць сябе дастаткова адукаванай і без табліцы мнаганожання. А вось Томі і Аніка ходзяць у школу, аж пакуль не пачынаюць хварэць. Але выратаванне прыйшло: тата Піпі запрашае сваю дачку пагасціць на востраў Барабабох, дзе ён зрабіўся магутным конунгам… Гісторыя пра Піпі Доўгую Панчоху ўпершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу яе палюбілі некалькі пакаленняў дзяцей з розных краін. Мы падрыхтавалі для беларускіх чытачоў пераклады трох асноўных кніг пра Піпі з класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623294992717,"sku":"9789851549814","price":245.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/op541i0toc5ddxxxqp27l7ie1idqdp2q.png?v=1746588790"},{"product_id":"chytaem-paslya-bukvara-pra-dztsyatak-zveranyatak-krok-1-9789851549562","title":"Чытаем пасля буквара. Пра дзіцятак і зверанятак. Крок 1","description":"\u003cp\u003eБЕГЛАЕ ЧЫТАННЕ ЗА 3 КРОКІ Любая кніга з гэтай серыі навучыць дзіця бегла чытаць. Кіруючыся прынцыпам «ад простага да складанага», раім набыць маленькаму чытачу ўсе тры кнігі, у якіх вы знойдзеце: * пазнавальныя тэксты без нагрувашчвання зычных (гэта палягчае чытанне) * незвычайныя сюжэты на блізкія і зразумелыя дзецям тэмы * выдатныя якасныя ілюстрацыі\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623297679693,"sku":"9789851549562","price":75.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/hgkrx27j7l8dkl0i3aaanmoogoni9723.png?v=1746588865"},{"product_id":"chytaem-paslya-bukvara-pra-dztsyatak-zveranyatak-krok-2-9789851549593","title":"Чытаем пасля буквара. Пра дзіцятак і зверанятак. Крок 2","description":"\u003cp\u003eБЕГЛАЕ ЧЫТАННЕ ЗА 3 КРОКІ Любая кніга з гэтай серыі навучыць дзіця бегла чытаць. Кіруючыся прынцыпам «ад простага да складанага», раім набыць маленькаму чытачу ўсе тры кнігі, у якіх вы знойдзеце: * пазнавальныя тэксты без нагрувашчвання зычных (гэта палягчае чытанне) * незвычайныя сюжэты на блізкія і зразумелыя дзецям тэмы * выдатныя якасныя ілюстрацыі\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623297941837,"sku":"9789851549593","price":75.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/ipojks90irlk0evxn7dtkwlha8oce1mc.png?v=1746588869"},{"product_id":"chytaem-paslya-bukvara-pra-dztsyatak-zveranyatak-krok-3-9789851549616","title":"Чытаем пасля буквара. Пра дзіцятак і зверанятак. Крок 3","description":"\u003cp\u003eБЕГЛАЕ ЧЫТАННЕ ЗА 3 КРОКІ Любая кніга з гэтай серыі навучыць дзіця бегла чытаць. Кіруючыся прынцыпам «ад простага да складанага», раім набыць маленькаму чытачу ўсе тры кнігі, у якіх вы знойдзеце: * пазнавальныя тэксты без нагрувашчвання зычных (гэта палягчае чытанне) * незвычайныя сюжэты на блізкія і зразумелыя дзецям тэмы * выдатныя якасныя ілюстрацыі\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623297974605,"sku":"9789851549616","price":75.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/b7o7nwokmyx96j673cxahcgvdymrkjf9.png?v=1746588869"},{"product_id":"alpiiskaya-balada-pakakhai-myane-saldatsik-apovestsi-9789851550582","title":"Альпiйская балада. Пакахай мяне, салдацiк (Аповесцi)","description":"\u003cp\u003eВасіль Быкаў — імя, вядомае ўва ўсім свеце. Ягоная праўда пра вайну заўсёды не проста ўражвала, яна — апякала. Ягоная глыбіня спасціжэння ўзлётаў і падзенняў чалавечае натуры ў нашай літаратуры не мае сабе роўных. У кнігу Народнага пісьменніка Беларусі ўвайшлі аповесці «Альпійская балада» і «Пакахай мяне, салдацік», у якіх закранаецца тэма вайны.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623300923725,"sku":"9789851550582","price":170.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/qj8q8w8ubbkc0zw58fqzby64pn0zrpcv.png?v=1746588915"},{"product_id":"vybranae-9789851550650","title":"Выбранае","description":"\u003cp\u003eЯнка Купала — паэт нацыянальнага маштабу. І, як кожны класік, ён, з аднаго боку, добра вядомы чытачам са школы, а з другога — застаецца малазнаёмым для многіх беларусаў і асацыюецца са школьнай праграмай. Гэтая кніга — выдатная нагода перачытаць паэзію Купалы і зноў адкрыць яе для сябе. У зборнік увайшлі знакавыя вершы і паэмы Янкі Купалы розных перыядаў жыцця. Пра канцэпцыю вокладкі Гэта сапраўдны лабірынт з уваходам і выхадам. Я яго зрабіў з усіх назваў твораў, якія ўвайшлі ў кнігу. Мы ўсе ў школе праходзілі Купалу. Прыйшоў час ПРАЙСЦІ яго па-новай.— Анатоль Лазар, дызайнер\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623304298829,"sku":"9789851550650","price":225.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/r207bhmn30jb7bzsqm498t33towm1thp.png?v=1746588997"},{"product_id":"dzikae-palyavanne-karalya-stakha-9789851554313","title":"Дзiкае паляванне караля Стаха","description":"\u003cp\u003eГістарычны дэтэктыў \"Дзікае паляванне караля Стаха\" – адзін з найбольш папулярных твораў класіка беларускай лiтаратуры Уладзіміра Караткевіча. Створаная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623306494285,"sku":"9789851554313","price":145.0,"currency_code":"CZK","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/z05c3kano6t9wm9joch7c4ksj01y06y8.jpg?v=1746589055"},{"product_id":"lyudzi-na-balotseraman-9789851554306","title":"Людзi на балоце:раман","description":"\u003cp\u003eІмя Івана Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай «Палескай хроніцы» — глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920—1930-я гады. Раман «Людзі на балоце», які распачынае хроніку, уводзіць чытача ў беларускі свет вёскі Курані, дзе здзяйсняецца драма жыцця і кахання галоўных герояў. Сам Мележ невыпадкова называў свой твор лірычным раманам. Не прачытаўшы «Людзей на балоце», сапраўды немагчыма спасцігнуць душу беларуса, ягоны нацыянальны характар, мары і памкненні.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623314850125,"sku":"9789851554306","price":200.0,"currency_code":"CZK","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/kwv7u70f6zdho87ezk3yye3rjcg5jsp6.png?v=1746589271"},{"product_id":"novaya-zyamlya-9789851552883","title":"Новая зямля","description":"\u003cp\u003eЯкуб Колас (1882–1956) — славуты беларускі пісьменнік. Ягоную паэму «Новая зямля» называюць энцыклапедыяй народнага жыцця беларусаў. Першыя раздзелы былі напісаны ў 1911 годзе, калі Колас сядзеў у мінскім астрозе і сумаваў па родных мясцінах. А завершаны твор 5 студзеня 1923 года ў Мінску. Для каго «Новая зямля» — для дарослых ці для дзяцей? Напэўна, для кожнага тут знойдзецца тое, што яму цікава. У паэме ёсць і лірычныя адступленні, і апісанні народных святаў, і гарэзлівыя сцэны з «Дарэктара» або «Зімы ў Парэччы», і неверагодна глыбокая сцэна смерці Міхала... А першы радок твора ведае, бадай, кожны беларус: «Мой родны кут, як ты мне мілы!..»\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623320518989,"sku":"9789851552883","price":355.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/z6i4theyaqe7z1thx75pguu8hd8kecku.jpg?v=1746589442"}],"url":"https:\/\/belayavorona.eu\/ru-de\/collections\/knigi-na-belorusskom-yazyke.oembed","provider":"Белая Ворона - ваш книжный в Чехии и ЕС","version":"1.0","type":"link"}