{"product_id":"dealny-momant-9789851553095","title":"Ідэальны момант","description":"\u003cp\u003eУ Вавёркі зусім няма часу. З самай раніцы яна атрымала важны ліст і мусіць як мага хутчэй рушыць у дарогу. Аднак дайсці туды, куды трэба, аказваецца не так проста. У лесе яна сустракае шмат сяброў, якія просяць дапамогі: Аленя, Чарапаху, Мядзведзя, Вожыка… Што ж рабіць? Хоць Вавёрка вельмі спяшаецца, яна нікога не кідае ў бядзе. Да месца прызначэння яна дабіраецца толькі вечарам і згадвае, што забылася пра самае важнае — падарунак! На шчасце, сябры паклапаціліся пра Вавёрку і цэлы дзень патаемна клалі ёй у заплечнік розныя падаруначкі. Але ж да каго так спяшалася гераіня? Гэта ўжо прачытайце самі! Новая кніга вядомай іспанскай пісьменніцы і псіхолага Сюзаны Ізерн і выдатнага мастака Марка Сама як звычайна поўная сюрпрызаў і любові. Прыгожая, мудрая і кранальная гісторыя пра сяброўства, бескарыснасць і ўдзячнасць.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623342866765,"sku":"9789851553095","price":12.24,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/386rcithjyb74yefsy6983zjc9ek1wl8.png?v=1746590124","url":"https:\/\/belayavorona.eu\/ru-at\/products\/dealny-momant-9789851553095","provider":"Белая Ворона - ваш книжный в Чехии и ЕС","version":"1.0","type":"link"}