{"product_id":"lsabonskaya-noch-raman-9789851560789","title":"Лісабонская ноч","description":"\u003cp\u003e\u003cmeta charset=\"utf-8\"\u003e\u003cspan\u003eЗмрочны пачатак саракавых: стоячы ўначы на Лісабонскай набярэжнай, нейкі мужчына не зводзіць вачэй з карабля. Гэты мужчына – нямецкі эмігрант. Яго мэта – Амерыка. Але ён не мае ні візы, ні грошай. Раптам незнаёмец прапаноўвае яму два квіткі на карабель. Задарма, але пры адной умове: ён не хоча заставацца ў гэтую ноч адзін. Ён хоча расказаць іншаму чалавеку сваю гісторыю: гісторыю уцёкаў, гісторыю, якая пачалася ў Аснабруку ў 1933 годзе і заканчваецца гэтай ноччу на набярэжнай Лісабона, апошняга прытулку для ўсіх еўрапейскіх уцекачоў. Карабель, які чакае на рацэ Тэжу і які мусіў стаць ягоным выратаваннем, ужо нічога не значыць для гэтага чалавека. Бо яму няма больш дзеля чаго імкнуцца да свабоды.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eРаман Рэмарка, які меў нязменны поспех з моманту выхаду ў свет у 1963 годзе, захапляе ад першага да апошняга радка і разам з тым перадае ўсю пакутлівасць эмігранцкага лёсу, у якім каханне і смерць з’яўляюцца нязменнымі спадарожнікамі існавання. \u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53170120229197,"sku":"9789851560789","price":270.0,"currency_code":"CZK","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/25a450fd73d31f0bd5e790209387d629.webp?v=1768594962","url":"https:\/\/belayavorona.eu\/products\/lsabonskaya-noch-raman-9789851560789","provider":"Белая Ворона - ваш книжный в Чехии и ЕС","version":"1.0","type":"link"}