{"title":"Мая беларуская кнiга","description":"","products":[{"product_id":"aposhnyae-kakhanne-knyazya-mindouga-vybranyya-tvory-9789851528291","title":"Апошняе каханне князя Мiндоўга (Выбраныя творы)","description":"\u003cp\u003eІмя Кастуся Тарасава у беларускай літаратуры стаіць побач з імем Уладзіміра Караткевіча. Гістарычныя творы гэтых знакамітых пісьменнікаў цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Аповесць «Апошняе каханне князя Міндоўга», прысвечаная заснавальніку дзяржавы нашых продкаў — Вялікага Княства Літоўскага, з'яўляецца найлепшым у беларускай гістарычнай літаратуры творам пра ўзаемадачыненні ўладара і ўлады. У прыгодніцкай аповесці «Здань Чорнага шляху» чытач апынаецца ў атмасферы неадступнага страху, у якім на пачатку ХVI стагоддзя жыў Ашмянскі павет. Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — яе матэрыяльны свет разам з патаемнымі рухамі чалавечай душы.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623248757069,"sku":"9789851528291","price":90.0,"currency_code":"CZK","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/c1klpfvbf7owgkucrvoauqvzqjlgcc54.jpg?v=1746587837"},{"product_id":"venera-abo-yak-ya-byu-prygonnikam-9789851522978","title":"Венера, або як я быў прыгоннiкам","description":"\u003cp\u003eУ аповесці Алеся Адамовіча «Венера, або Як я быў прыгоннікам» шмат аўтабiяграфiчнага, аўтарскага. У споведзi безыменнага героя разгортваецца кароткае жыццё Венеры Станкевiч, паказваецца яе трагедыя, што ў асноўным паўтарае трагедыю беларусаў. Гэта твор-пакаянне, дзе адлюстраваны працэс «разліку з мінулым».\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623248822605,"sku":"9789851522978","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/kwie17hjh159hmn6hovrdikkhsmht1iq.jpg?v=1746587838"},{"product_id":"smalenne-vepruka-vybranyya-tvory-9789851524224","title":"Смаленне вепрука (Выбраныя творы)","description":"\u003cp\u003eМіхась Стральцоў, якога называюць пісьменнікам па прызванні і псіхолагам па натуры, неверагодна ўзбагаціў айчыннае прыгожае пісьменства. Ён праявіў сябе тонкім псіхолагам, знаўцам побыту вёскі і горада. Узнёсла і разважліва аналізаваў майстэрства Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага і іншых. У кнігу яго выбраных твораў увайшлі эсэ «Загадка Багдановіча» і апавяданні «Смаленне вепрука», «Сена на асфальце», «Свет Іванавіч, былы донжуан».\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623252394317,"sku":"9789851524224","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/qq4t0yxevadxg0686hgeq2m8bre1m2pr.jpg?v=1746587870"},{"product_id":"tastament-9789851524897","title":"Тастамент","description":"\u003cp\u003eУ кнігу ўвайшлі выбраныя творы народнага паэта Беларусі, намінанта Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рыгора Барадуліна. У ёй змешчаны як хрэстаматыйныя творы, так і эсэ, запісы, вершы апошніх гадоў і дзён.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623252656461,"sku":"9789851524897","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/z1s51thbghgx5ckowv2n8jv0a435zqhc.jpg?v=1746587873"},{"product_id":"u-kraine-raiskai-ptushki-tvt-apovestsi-9789851527928","title":"У краiне райскай птушкi. ТВТ (Аповесцi)","description":"\u003cp\u003eЯнку Маўра, які пісаў найперш для юных чытачоў і творча засвойваў традыцыі Жуля Верна, Фенімора Купера і Майн Рыда, заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў беларускай літаратуры. Дзеянне аповесці «У краіне райскай птушкі» адбываецца на ціхаакіянскіх выспах Новай Гвінеі, дзе калісьці пабываў славуты вучоны-этнограф, антраполаг і падарожнік, заступнік абарыгенаў Мікалай Міклуха-Маклай. Папуас Саку хлопчыкам патрапіў у місіянерскую школу і шчыра паверыў у хрысціянскую ідэю ўсеагульнага даравання і любові, аднак пераканаўся, што белыя каланізатары груба парушаюць святыя запаветы. Аповесць «ТВТ» чытаецца з цікавасцю не меншай, чым культавыя «Палескія рабінзоны». Гэты твор тэматычна перагукаецца з гайдараўскім «Цімурам і яго камандай», аднак напісаны быў значна раней.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623252721997,"sku":"9789851527928","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/dx9xmzlwghyebiz8tvitrjcbe47xlqcl.jpg?v=1746587879"},{"product_id":"amok-raman-u-dzvyukh-chastkakh-z-chasu-paustannya-na-yave-u-1926-godze-9789851529137","title":"Амок (Раман у дзвюх частках з часу паўстання на Яве ў 1926 годзе)","description":"\u003cp\u003eДзеянне рамана \"Амок\", назвай якога Янка Маўр кінуў творчы выклік вядомаму аўстрыйскаму пісьменніку Стэфану Цвейгу, адбываецца на інданезійскай выспе Ява. Паўстанне тубыльцаў супраць галандскіх каланізатараў на караблі \"Саардам\" хутка ператварылася ва ўпартую барацьбу прыгнечаных за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне. Амок, паводле беларускага класіка, — гэта раптоўнае неўтаймоўнае псіхічнае захворванне, асляпленне роспаччу і адчаем ад галечы і бядотаў, якое ў стане афекту прыводзіць да крывавай лазні. Энцыклапедычныя веды і грунтоўнае знаёмства з дакументамі, памножаныя на творчае ўяўленне і пісьменніцкі талент, дазволілі Янку Маўру стварыць надзвычай цікавае і адметнае мастацкае палатно.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623253049677,"sku":"9789851529137","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/xuptoyn7nf0bsd5hpb8c70wuu550us7q.jpg?v=1746587888"},{"product_id":"atlanty-i-karyyatydy-raman-9789851528253","title":"Атланты i карыятыды (Раман)","description":"\u003cp\u003eРаман Івана Шамякіна «Атланты і карыятыды» ў свой час набыў фенаменальную папулярнасць не толькі ў Беларусі. Здольнасць пісьменніка пранікаць у побыт савецкага грамадзяніна — партыйнага работніка, старшыні калгаса, дойліда, медыка — прынесла яму заслужаную вядомасць. Партрэт галоўнага героя — архітэктара Максіма Карнача — шмат у чым спісаны з сябра Івана Шамякіна, драматурга Андрэя Макаёнка, вядомага сваім жыццялюбствам, гумарам, прыхільнасцю да жанчын. Пісьменнік проціпаставіў свету чыноўнікаў і бяздарных архітэктараў накшталт Макаеда людзей творчых, жывых, шчырых. І пераканаў чытача, што менавіта яны — сапраўднае апірышча грамадства, яго атланты і карыятыды.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623253442893,"sku":"9789851528253","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/029gyyz7or6kppfqa9swcwq00kckvxof.jpg?v=1746587896"},{"product_id":"kryvavy-patop-vybranyya-tvory-9789851529557","title":"Крывавы патоп (Выбраныя творы)","description":"\u003cp\u003eКастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — як яе матэрыяльны свет, так і патаемныя рухі чалавечай душы. Яго лёгка ўявіць і ў баявым шыхце рыцараў Вялікага Княства Літоўскага на полі Аршанскай бітвы, і ў велікодным віленскім натоўпе часоў Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл. Беларускае мінулае для Тарасава — не толькі перамогі і ўзлёты светлага чалавечага духу, але і горкія паразы, рэнегацтва, чорныя здрады з падзеннем у пекла. Ён, магчыма, як ніхто іншы адчуваў трагізм айчыннай гісторыі. Аповесць \"На вайне\" прысвечаная падзеям крывавага патопу сярэдзіны XVII стагоддзя, калі Беларусь страціла больш за палову свайго насельніцтва. Літаратурна-гістарычныя эсэ Кастуся Тарасава, якія таксама ўвайшлі ў кнігу, — заўсёды нечаканыя і глыбокія. Пісьменнік адкрывае нам новыя імёны і бескампрамісна паказвае чалавечыя слабасці і заганы ўжо вядомых герояў.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623254294861,"sku":"9789851529557","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/su8721btzgqlvdl1rfn8c137wiqpazd3.jpg?v=1746587922"},{"product_id":"polatskaya-shlyakhta-apovests-9789851529878","title":"Полацкая шляхта (Аповесць)","description":"\u003cp\u003eДзе знаходзіцца Белая Русь? Гэта вядома ўсяму свету, даводзіць ужо ў першым сказе сваёй аповесці Вайніслаў Казімір Суліма-Савіч-Заблоцкі. Назва твора — такая ж «шматпавярховая», як і імя яе аўтара: \"Апавяданне І-е, Арлалёты і Падканвойны, або Полацкая шляхта (Жаніцьба Ямці Пана Шатана Старэйшага)\". Як у фільме-фэнтэзі, паўстае тут старажытны паганскі алтар — «стол Гарыславы», гарыць вогнішча ў ноч на Івана Купалу, плешча цёмнымі водамі Жэраўскае возера, выходзіць з лесу Вужыны кароль, пагрозліва зыркае пачварны васіліск. Сярод гэтых дзівосаў і цудаў нараджаюцца, жывуць і паміраюць, кахаюць, ненавідзяць і шукаюць сэнс жыцця высакародны ўладальнік Арлапольскага замка Януш Павел Арлалёт, стары Мечнік са Шчароты і яго дачка Зоф’я, камісар Жэраўскага маёнтка пан Бурба...\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623254982989,"sku":"9789851529878","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/v8ga72m9y2rf7mye68yki67ao638kdb9.jpg?v=1746587929"},{"product_id":"skarby-knyazeu-radzivilau-albo-ober-audytarskaya-praverka-u-nyasvizhy-gistarychny-raman-9789851528932","title":"Скарбы князёў Радзiвiлаў, альбо обер-аўдытарская праверка ў Нясвiжы (Гiстарычны раман)","description":"\u003cp\u003eІмя Кастуся Тарасава ў беларускай літаратуры стаіць побач з імем Уладзіміра Караткевіча. Гэтыя знакамітыя пісьменнікі цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Калі Караткевіч уваскрашаў атмасферу і каларыт даўніны, то Тарасаў даваў другое жыццё рэальным гістарычным асобам. Ён неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — яе матэрыяльны свет разам з патаемнымі рухамі чалавечай душы. \"Скарбы князёў Радзівілаў...\" — твор, які не проста захапляе і не адпускае. Ён выводзіць чытачоў за межы літаратурнага сюжэта, пакідаючы надзею ўсім шукальнікам старадаўніх скарбаў.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623255310669,"sku":"9789851528932","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/09vu4ij07nfzfvk0fvthmebq3mxmlwvf.jpg?v=1746587937"},{"product_id":"try-zhytstsi-knyagini-ragnedy-gistarychny-raman-9789851530737","title":"Тры жыццi княгiнi Рагнеды (Гiстарычны раман)","description":"\u003cp\u003eКастусь Тарасаў — адзiн з найлепшых майстроў беларускай гiстарычнай прозы. Яго яскравы лiтаратурны талент разам з энцыклапедычнымi ведамi i неверагодна глыбокiм i тонкiм адчуваннем мiнулага падаравалi нам цэлую бiблiятэку выдатных твораў. Аповесць “Тры жыццi княгiнi Рагнеды” прысвечаная драматычнаму лёсу дачкi нашага першага вядомага з летапiсаў князя Рагвалода. Непакорлiвая i верная роднай зямлi княгiня здолела ўратаваць свой род, а тым самым i незалежнасць Полацкага княства.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623255343437,"sku":"9789851530737","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/qk5mukz9o832f7hh88o2en6uvqktsnv4.jpg?v=1746587938"},{"product_id":"chalavek-idze-vybranyya-tvory-9789851530744","title":"Чалавек iдзе (Выбраныя творы)","description":"\u003cp\u003eЯнка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзiцячай літаратуры. Ужо першая аповесць тагачаснага 40-гадовага настаўніка гісторыі і геаграфіі “Чалавек ідзе”, якая плённа спалучала пазнавальнасць і прыгодніцтва, стала бестсэлерам. У ёй аўтар знайшоў удалы мастацкі ход — першабытны чалавек, нібыта дзіця, усё спазнае ўпершыню: распальвае вогнішча, палюе на драпежнага звера, на ягоных вуснах першы раз з’яўляецца ўсмешка, а на вачах — слязінка... Хрэстаматыйнымі сталі і апавяданні Янкі Маўра “Слёзы Тубі”, “Лацароні”, “Шчасце”, “Падарожжа вакол дома”, “Максімка”, “Бярозавы конь”...\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623255540045,"sku":"9789851530744","price":95.0,"currency_code":"CZK","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/l3vh5im7tb9jka18yxdys5shluk4wjgd.jpg?v=1746587945"},{"product_id":"dzikae-palyavanne-karalya-stakha-9789851554313","title":"Дзiкае паляванне караля Стаха","description":"\u003cp\u003eГістарычны дэтэктыў \"Дзікае паляванне караля Стаха\" – адзін з найбольш папулярных твораў класіка беларускай лiтаратуры Уладзіміра Караткевіча. Створаная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць.\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51623306494285,"sku":"9789851554313","price":145.0,"currency_code":"CZK","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0887\/6661\/1789\/files\/z05c3kano6t9wm9joch7c4ksj01y06y8.jpg?v=1746589055"}],"url":"https:\/\/belayavorona.eu\/collections\/maya-belaruskaya-kniga.oembed","provider":"Белая Ворона - ваш книжный в Чехии и ЕС","version":"1.0","type":"link"}